Натарыяльны перакладчык - Нотариальный переводчик
Вітаю Вас, шаноўныя сябры!
Дазвольце пачаць свой ліст са словаў майго прафесійнага дэвіза:
Не зразумелі сэнсу слова - Вам дапаможа наша “МОВА”!
Чаму менавіта МОВА?
Бо па-першае, МОВА – гэта скарачэнне ад першых двух літар майго прозвішча і імя: МОхаў ВАдзім.
Па другое, МОВА – гэта сфера маёй працы і майго захаплення.
І па-трэцяе, "БП МОВА" - мой індывідуальны праект з мэтай аказання паслуг пісьмовага перакладу асабовых дакументаў дзеля натарыяльнага засведчання ў Менску.
Я з'яўляюся натарыяльным перакладчыкам беларускай, нямецкай і ангельскай моваў у Менску. У межах свайго праекту, дзякуючы супрацы з іншымі натарыяльнымі перакладчыкамі, маю магчымасць прапанаваць перакладчыцкія паслугі амаль па ўсіх распаўсюджаных еўрапейскіх і азіяцкіх мовах.
Зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і магу аказваць свае паслугі для кампаній і фізічных асоб. Знаходжуся і працую ў Менску па адрасе: вул. Герасіменка 3-188.
Калі Вам трэба перакласці асабовы дакумент, Вы можаце патэлефанаваць мне на нумар +375297709592 ці +375445849689 альбо дасылаць свае лісты на электронны адрас bp.mova@gmail.com з пытаннямі і дакументамі для перакладу.
Калі трэба, я магу звярнуцца да натарыуса дзеля атрымання натарыяльнай копіі арыгінальнага дакумента і засведчання перакладу.
Буду рад дапамагчы Вам і абяцаю якасна выканаць Вашу замову, каб Вы засталіся задаволеныя маёй працай!
Ласкава запрашаю Вас да сябе,
З павагай,
Ваш перакладчык
Вадзім Мохаў
+375 29 770-95-92 (Viber)
+375 44 584-96-89
bp.mova@gmail.com
https://deal.by/cs/495993
Пераклад з/на грузінскую мову30.00 р. |
Пераклад з/на грэчаскую мову30.00 р. |
Пераклад з/на італьянскую мову25.00 р. |
Понедельник | 9:00 - 21:00 |
---|---|
Вторник | 9:00 - 21:00 |
Среда | 9:00 - 21:00 |
Четверг | 9:00 - 21:00 |
Пятница | 9:00 - 21:00 |
Суббота | 11:00 - 21:00 |
Воскресенье | 11:00 - 21:00 |